«11 верасня 1942 года на праваслаўнае свята Галавасек назаўсёды спынілася жыццё ў вёсцы Драмлёва. Ранкам, у час карнай аперацыі «Трохвугольнік», фашысты ўварваліся ў вёску. Сагнаўшы жыхароў у чатыры хлявы, яны пачалі рабаваць вёску, затым, расстраляўшы насельніцтва, падпалілі яе. У той жудасны дзень акупанты забілі і спалілі 190 чалавек, знішчылі 43 двары. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Драмлёва не аднавілася. У 1967 годдзе на месцы спаленай вёскі насыпалі Курган Памяці, а ў 1982 годдзе пабудавалі мемарыяльны комплекс. На фоне Кургана, ля яго падножжа, на камянях-валунах у журботным маўчанні застылі, адлітыя з бронзы, тры жанчыны – маці, дачка і ўнучка, якія сімвалізуюць вечнае жыццё. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».