Лідзія Кандрацьеўна Волкава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, запомніла Курск па-свойму. Ваенныя дзеянні за вызваленне гэтага горада ўвасобіліся ў яе памяці яскравым адбіткам. Колькі жыццяў тады выратавалі маладыя медсястрычкi, а колькі разоў рызыкавалі сваімі -- не злічыць. «Лекаў было мала, параненых -- шмат, але мы не падалі духам і ім не давалі: маральная падтрымка часам для байцоў значыла многае». Менавiта медсёстры былi тымi людьмi, дзякуючы якiм салдатам хацелася хутчэй падняцца з бальнiчнага ложка, каб зноў вярнуцца на перадавую.